Беларуская Служба

Генштаб УСУ: Найбольш жорсткія баі ідуць вакол Бахмута і Аўдзееўкі

03.05.2024 07:30
У Херсонскай вобласці расіяне беспаспяхова спрабавалі выбіць украінскія войскі з пазіцый на левым беразе Дняпра.
  i    02.05.2024
Разбурэнні пасля расiйскіх абстрэлаў у Адэсе 02.05.2024PAP/Alena Solomonova

Паводле Генштаба Узброеных сіл Украіны, за апошнія суткі паміж украінскімі і расійскімі войскамі адбылося 134 баявыя сутыкненні. Расіяне нанеслі 3 ракетныя і 70 авіяўдараў па ўкраінскіх пазіцыях і грамадзянскіх аб’ектах.

Расійская артылерыя 116 разоў абстраляла прыфрантавыя гарады. У выніку была разбурана грамадзянская інфраструктура і жылыя дамы. Ёсць загінулыя і параненыя мірныя жыхары.

На ўсходзе і поўдні Украіны вораг працягвае інтэнсіўныя баявыя дзеянні, спрабуючы прарваць абарону ўкраінскіх сіл. Найбольш жорсткія баі ідуць вакол Бахмута і Аўдзееўкі, дзе ўкраінцы агулам адбілі больш за 70 расійскіх нападаў.

У Херсонскай вобласці расіяне беспаспяхова спрабавалі выбіць украінскія войскі з пазіцый на левым беразе Дняпра.

Украінскія войскі таксама вядуць наступальныя дзеянні, наносячы праціўніку страты. За мінулыя суткі ўкраінцы абстралялі 11 груповак расійскіх войскаў і пазіцыі супрацьпаветранай абароны, а таксама два склады боепрыпасаў і дзве артылерыйскія пазіцыі.

IAR/аз

Расійскія страты ў жывой сіле з пачатку вайны перавысілі 470 тыс. чалавек забітымі

02.05.2024 08:50
Украінскі Генштаб агучыў зводку аб стратах праціўніка ў вайне.