Беларуская Служба

Польскі прадстаўнік у ЕС: Украіна стане членам ЕС, бо гэта геапалітычная неабходнасць

03.05.2024 15:01
Магчыма, што перамовы аб сяброўстве з ЕС пачнуцца яшчэ да 1 ліпеня, то бок да часу, калі Венгрыя пачне ачольваць працу супольнасці.
Сцяг Еўрапейскага СаюзаPhoto: moritz320/pixabay.com/CC0 Public Domain

Украіна стане членам Еўрасаюза, але, калі гэта дакладна адбудзецца, невядома, кажа прадстаўнік Польшчы ў ЕС Пётр Сэрафін(Piotr Serafin). Ён нагадвае, што пасля 2004 года да ЕС далучыліся толькі Балгарыя, Румынія і Харватыя, а пазней Еўрасаюз страціў апетыт прымаць новыя краіны. Цяпер, паводле палітыка, сітуацыя змянілася:

- Пашырэнне ЕС на Украіну адбудзецца, паколькі, падобным чынам, як у выпадку Польшчы 20 гадоў таму, гэта геапалітычная неабходнасць. Аднак я не бяруся называць канкрэтную дату. У часе, калі ва Украіне працягваецца вайна пра даты гаварыць рана. Я спадзяюся, што Украіна, пераможа, будзе аднаўляцца і спраўляцца з шэрагам выклікаў, неабходных, каб прыстасавацца да членства ў ЕС.

Украіна падала заяўку на ўступленне ў ЕС праз некалькі месяцаў пасля таго, як Расія пачала супраць яе поўнамаштабную вайну. У чэрвені мінулага года яна атрымала статус краіны-кандыдата.

Зараз Кіеў чакае пачатку перамоваў аб сяброўстве з ЕС. Магчыма, што гэта адбудзецца 25 чэрвеня, яшчэ падчас старшынства Бельгіі. Гэта важна, бо з 1 ліпеня працай ЕС пачне кіраваць непрыязна настроеная да Украіны Венгрыя.

IAR/аз