Беларуская Служба

Палякі адзначаюць 233-ю гадавіну прыняцця Канстытуцыі 3 траўня

03.05.2024 08:15
Традыцый на апоўдні на Замкавай плошчы адбудзецца ўрачыстасць з нагоды Дня Канстытуцыі 3 траўня.
  233-    3
Палякі адзначаюць 233-ю гадавіну прыняцця Канстытуцыі 3 траўняPAP/Radek Pietruszka

Канцэрты, пікнікі, прабегі, выставы пад адкрытым небам і афіцыйныя ўрачыстасці з удзелам прадстаўнікоў дзяржаўнай улады, такім чынам палякі святкуюць Дзень Канстытуцыі 3 траўня, якая была прынятая 233 гады таму.

У цэнтральных урачыстасцях у Варшаве прыме ўдзел прэзідэнцкая пара, прадстаўнікі ўрада, парламента і сталічных уладаў, а таксама вайсковае камандаванне. Нагадваем, традыцыйна з нагоды свята прэзідэнт Анджэй Дуда павышае ў званні афіцэраў Войска Польскага.

У архікафедры святога Яна ў Варшаве запланаваная імша за радзіму, у якой прымуць удзел прэзідэнт Анджэй Дуда з жонкай, вайсковыя камандзіры і кіраўніцтва Міністэрства Нацыянальнай абароны.

Традыцый на апоўдні на Замкавай плошчы адбудзецца ўрачыстасць з нагоды Дня Канстытуцыі 3 траўня, падчас якой з прамовай выступіць кіраўнік польскай дзяржавы.


Раней у Каралеўскім замку Анджэй Дуда ўручыць заслужаным асобам дзяржаўныя ўзнагароды.
3 траўня 1791 года Чатырохгадовы сейм зацвердзіў першую ў гісторыі Еўропы Канстытуцыю.

Канстытуцыя Рэчы Паспалітай стала другой у свеце, саступіўшы першае месца амерыканскаму Aсноўнаму закону.

Пасля Першай сусветнай вайны ў адроджанай польскай дзяржаве 3 траўня было дзяржаўным святам, аднак у перыяд з 1951-1989 год камуністычная ўлада краіны забараняла яго адзначаць. Свята Канстытуцыі 3 траўня зноўку здабыла статус дзяржаўнага ў 1990 годзе.

IAR/аз

Палякі адзначаюць Дзень нацыянальнага сцяга (ВІДЭА)

02.05.2024 13:01
Выбар 2 траўня на Дзень нацыянальнага сцяга невыпадковы, падкрэсліваюць эксперты.