Беларуская Служба

Палітвязня Андрэя Лапаціна прысудзілі да 4 гадоў калоніі за данаты

03.05.2024 12:10
Яго затрымалі ў траўні 2023 году, калі ён прыехаў зрабіць перадачу свайму брату Максіму Лапаціну, затрыманаму па справе Мачулішчаў.
ІлюстрацыяInactive_account_ID_249/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Мінскім гарадскім судзе 22 красавіка агучылі прысуд палітзняволенаму Андрэю Лапаціну – чатыры гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Суддзя Святлана Чарапанава прызнала яго вінаватым у «фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці» паводле арт. 361-2 Крымінальнага кодэксапаведамляе «Вясна».

Андрэя затрымалі напачатку траўня 2023 году, калі ён прыехаў зрабіць перадачу свайму брату Максіму Лапаціну, затрыманаму па справе Мачулішчаў. Да гэтага мужчына жыў у Літве.

Спачатку яго абвінавацілі паводле арт. 289 Крымінальнага кодэксу (акт тэрарызму), а пазней артыкул перакваліфікавалі на 361-2 (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці).

аз

Журналістцы Аксане Ючкавіч далі 3 гады хатняй «хіміі»

26.04.2024 14:24
Яна была затрыманая ў студзені 2024 года і з таго часу знаходзілася за кратамі.