Беларуская Служба

Беларусь упала на 167-е месца ў свеце ў рэйтынгу свабоды прэсы сярод 180 краін

03.05.2024 09:30
За год краіна страціла яшчэ 10 радкоў у спісе краін паводле ацэнкі ўмоваў для свабоднай журналістыкі.
   167-
Беларусь упала на 167-е месца ў свеце ў рэйтынгу свабоды прэсы https://rsf.org/en/index/скрыншот

Паводле штогадовага рэйтынгу свабоды прэсы, які складаюць «Рэпарцёры без межаў», Беларусь упала на 167-е месца сярод 180 краін свету. Такім чынам, за год краіна страціла яшчэ 10 радкоў у спісе краін паводле ацэнкі ўмоваў для свабоднай журналістыкі, паведамляе «Свабода».

Характарыстыка становішча журналістыкі ў Беларусі падаецца ў абзацы з Расіяй (162-е месца) і Туркменістанам (175-е месца), дзе таксама ўжо шмат гадоў назіраюцца вялікія праблемы ў гэтай сферы.
«Рэпарцёры без межаў» звяртаюць увагу, што рэжым Беларусі пераследуе журналістаў на падставе барацьбы з «экстрэмізмам«.

Таксама вельмі нізка ў рэйтынгу, пераважна праз закон «аб замежных агентах», выкананы на расiйскі ўзор, упала Грузія – яна страціла ажно 26 месцаў і цяпер знаходзіцца на 103-й пазіцыі.

У сваю чагу, вялікі скачок за год зрабіла Украіна, якая паднялася адразу на 18 пазіцый і цяпер займае 61-ы радок.

Верхнія радкі займаюць тры скандынаўскія краіны – Нарвегія, Данія і Швецыя. Але агулам, паводле рэйтынгу, у Еўрасаюзе назіраюцца спробы абмежаваць свабоду СМІ.

Становішча прэсы істотна палепшылася ў Польшчы (47) і Балгарыі (59), якія падняліся адпаведна на 10 і 12 радкоў.

На апошніх месцах знаходзяцца Афганістан, Сірыя і Эрытрэя. Агулам у спісе 180 краін.

аз