Беларуская Служба

У Германіі затрымалі былога беларускага добраахвотніка, які раней ваяваў ва Украіне

02.05.2024 19:14
Для разбіральніцтваў беларуса перадалі Польшчы.
Байцы палка імя Кастуся Каліноўскагафота: Полк імя Кастуся Каліноўскага/Тэлеграм

У Германіі затрымалі былога беларускага добраахвотніка, які раней ваяваў ва Украіне ў складзе атрада «Атам». У яго быў пазыўны «Шторм». Для разбіральніцтваў беларуса перадалі Польшчы, паведамляе «Еўрарадыё». 

У Беларусі «Шторм» быў вядомы як футбольны фанат. Пасля падзеяў 2020 года ён перабраўся ў Польшчу і пачаў прафесійную баксёрскую кар'еру. З пачаткам уварвання Расіі ва Украіну прайшоў падрыхтоўку і пачаў служыць у шэрагах «Атама». 

Днямі «Шторм», які цяпер жыве ў Нідэрландах, вяртаўся з баксёрскага бою ў Літве. У Германіі яго затрымалі. Цяпер ён у Польшчы. Абставіны таго, што здарылася, пакуль невядомыя. 

Атрад «Атам» пачаў фармавацца ва Украіне ў пачатку лютага 2023 года. У яго залічвалі прадстаўнікоў ініцыятывы BYPOL. У той час «Атам» уваходзіў у скалад батальёна «Ліцьвін» палка імя Каліноўскага. Некаторыя прадстаўнікі «Атама» знаходзіліся за мяжой і дапамагалі з лагістыкай.

вс